Пра нас

ААТ «Белліфт» на рынку Рэспублікі Беларусь працуе больш за 50 гадоў і з’яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у галiне рамонту, мантажу і тэхнічнага абслугоўвання ліфтаў, эскалатараў, канвеераў пасажырскіх і іншага пад’ёмнага абсталявання — мы  цэнiм давер нашых заказчыкаў!

Таварыства мае магчымасць прапанаваць заказчыкам праектныя, мантажныя, пусканаладачныя работы, прафесійнае тэхнічнае абслугоўванне ліфтаў, эскалатараў, канвеераў пасажырскіх, а таксама сістэм дыспетчарскага кантролю і бяспекі, (відэаназірання, экстранай сувязі, ахоўна-пажарнай сігналізацыі, сістэм абвесткі і кантролю доступу). Рэалізуем комплексны падыход да вырашэння задач і маем для гэтага ўсе неабходныя ліцэнзіі, дазволы і сертыфікаты. Намі назапашаны велізарны досвед працы на будаўнічых аб’ектах рознага прызначэння і ўзроўню складанасці.

Вы маеце магчымасць звярнуцца да кіраўнікоў любога ўзроўню і спецыялістаў ААТ «Белліфт», якія заўсёды будуць рады аказаць Вам неабходнае садзейнічанне і адказаць на ўсе пытанні, якія ўзнікаюць. Мы зробім усё магчымае для таго, каб наша супрацоўніцтва было ўзаемавыгадным і будзем рады ўбачыць Вас у ліку нашых пастаянных кліентаў.

Мы высока цэнім Ваш давер і гатовы да супрацоўніцтва з Вамі!