Прафкам

Навіны прафкама

МЫ Ў INSTAGRAM

ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
Поўнае найменне: першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Белліфт».
Кароткае найменне: ППА ААТ «Белліфт».
Юрыдычны адрас: 220033, г. Мінск, зав. Веласіпедны, д. 5, ком. 57; тэл. 270-21-32
Зарэгістраваная рашэннем адміністрацыі Ленінскага р-на г. Мінска ад 12.07.2016 № 722.
Мэта дзейнасці: аб’яднанне членаў прафсаюза для абароны іх працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў.
Задачы прафсаюза: выраз, прадстаўленне і абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Колькасць членаў прафсаюза на 01.01.2022 — 678 чалавек, непрацуючых пенсіянераў, якія знаходзяцца на прафсаюзным уліку, — 226 чалавек. Ахоп членствам — 100 %. Колькасны склад прафсаюзнага камітэта — 13 чалавек.
Старшыня прафкама — Аляная Вольга Валянцінаўна.
Казначэй прафкама — Пішчык Вольга Генрыхаўна.
Арганізацыйная структура прафсаюзнай арганізацыі: 8 цэхавых камітэтаў, 42 прафсаюзных груп, 54 грамадскіх інспектараў па ахове працы.
На прафсаюзнай канферэнцыі 24.03.2022 прыняты калектыўны дагавор на перыяд 2022-2023 г. г. і зарэгістраваны 05.04.2022 ў адміністрацыі Ленінскага р-на г. Мінска № 2373.
24.03.2022 падведзены вынікі выканання калектыўнага дагавора ААТ «Белліфт» за 2021 год.
Для больш поўнага інфармавання аб рабоце прафкама інфармацыя размяшчаецца на прафсаюзнам стэндзе. У 2021 годзе выпісана 28 экзепляра газеты «Беларускі час».
Праводзяцца мерапрыемствы:
— мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны, 8-у Сакавіку, Дню работнікаў ЖКГ, Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню Перамогі, Дню пажылых людзей, Новаму году;
— ушаноўванне юбіляраў;
— наведванне тэатраў, цырка;
— арганізацыя экскурсійных паездак;
— арганізацыя аздараўлення работнікаў;
— удзел у аглядах-конкурсах, у тым ліку дзіцячага малюнка;
— навучанне прафактыва.

ВЫШЭЙСТАЯЧАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ

Генеральнае пагадненне паміж Урадам БЕЛАРУСІ, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2019-2021 гады:

Чытаць/Спампаваць