Бытавыя электрычныя пліты

ААТ «Белліфт» мае больш чым 30-ці гадовы вопыт работ у галіне тэхнічнага абслугоўвання і рамонту электрычных пліт. Каб непажаданая паломка не ўзнікла раптоўна, і, як гэта звычайна бывае, у самы непадыходны момант, рэкамендуем праводзіць работы па тэхнічным абслугоўванні і забеспячэнні электрабяспекі электрычных пліт рэгулярна. Даручыце сваю тэхніку прафесіяналам і яна будзе радаваць Вас сваёй працай многія гады.

Наша прадпрыемства з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ «Электраапаратура» у ажыццяўленні гарантыйных рамонтаў электрычных пліт гандлёвай маркі «Cezaris».

Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу можна даведацца па тэлефонах:

Намеснік галоўнага інжынера — начальнік аддзела Варакса Анатоль Фёдаравіч – (017) 270-21-32

Начальнік участка № 2 Кляпец Аляксандр Мікалаевіч – (017) 270-31-52